Расія. Расспажыўнагляд прызнаў Анталью небяспечнай для турыстаў

Расспажыўнагляд прызнаў турэцкі курортны раён Анталья небяспечным для турыстаў.

dsc_7690.jpg

У Растурызме на падставе рэкамендацый Расспажыўнагляда заявілі, што неабходнасці ў эвакуацыі турыстаў з Турцыі няма. Пры гэтым расіяне могуць запатрабаваць у аператараў памяняць кірунак пуцёўкі.

Пра гэта паведамляе РІА “Новости” са спасылкай на крыніцу ў ведамстве. Паводле інфармацыі крыніцы, рашэнне Расспажыўнагляда ўжо ўзгоднена з Міністэрствам замежных спраў, пра яго праінфармаваны Растурызм.

РІА “Новости”  не ўдакладняе, у сувязі з чым было прынята рашэнне Расспажыўнагляда. «Інтэрфакс», які таксама спасылаецца на дасведчаныя крыніцы, сцвярджае, што гаворка ідзе пра небяспеку для здароўя турыстаў.

Раней СМІ паведамлялі што пачасціліся выпадкі захворвання на вірус Каксакі ў Турцыі. Міністэрства аховы здароўя Турцыі гэтыя звесткі абвергла. Расспажыўнагляд адкрыў гарачую лінію, па якой можна паведамляць пра выпадкі захворвання.

Каксакі — энтэравірусы, што перадаецца водным, кантактна-бытавым і паветрана-кропельным шляхамі. Пры з'яўленні першых сімптомаў захворвання неабходна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Папярэджанне Расспажыўнагляду пра пагрозу здароўя прадугледжвае, што турфірмы будуць інфармаваць турыстаў аб магчымай небяспецы і рэкамендаваць ім прыняць прафілактычныя меры.

Рэкамендацыі наконт непажаданасці адпачынку могуць даваць толькі МЗС РФ і Растурызм, паведаміў «Інтэрфаксу» віцэ-прэзідэнт Расійскага саюза туріндустрыі. У раёне заліва Анталья знаходзяцца курорты Кемер, Анталья, Манаўгат, Аланья, Сідэ, Белек.

Паводле meduza.io