Расія. Больш за дзесяць чалавек затрыманыя на Манежнай плошчы

 На Манежнай плошчы ў Маскве затрыманыя больш за дзесяць чалавек. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя "Эхо Москвы".



102.jpg

Увечары ў аўторак там планаваўся народны сход у падтрымку фігурантаў "Балотнай справы".

Раней у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" ўдзельнік акцыі Сяргей Кастусёў заклікаў 28 студзеня ўвечары прыйсці на Манежную плошчу ўсіх, хто лічыць "Балотную справу" несправядлівай.

www.svaboda.org