Расія даказвае журналістам сувязі Турцыі з Ісламскай дзяржавай
Мінабароны Расіі паказала журналістам матэрыялы, якія павінны даказаць ўцягнутасць Турцыі і асабіста прэзідэнта Рэджэпа Тайіпа Эрдагана ў нафтавы бізнэс «Ісламскай дзяржавы».

Reuters
Расія мае «неабвержныя доказы» датычнасці Турцыі да паставак нафты з тэрыторый, што кантралююцца забароненай у Расіі арганізацыяй «Ісламская дзяржава» (ІДз). Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба ўзброеных сіл генерал-лейтэнант Сяргей Рудской.
Турэцкія ўлады і асабіста прэзідэнт Таіп Эрдаган ўцягнутыя ў здабычу і перавозку ў Турцыю нафты з раёнаў Сірыі і Ірака, якія кантралюецца ІДз, заявіў іншы ўдзельнік брыфінгу, намеснік міністра абароны Расіі Анатоль Антонаў.
Рудской распавёў, што пры пастаўках нафты з тэрыторый «Ісламскай дзяржавы» ў Турцыю выкарыстоўваюцца тры асноўныя маршруты: заходні (да турэцкіх партоў на Міжземным моры), паўночны (да нафтаперапрацоўчага заводу ў Батмане на тэрыторыі Турцыі) і заходні (да перавалачнага пункта ў турэцкім горадзе Джызра).
Па заходнім маршруце нафту, якая здабываецца ў раёне Раккі, перавозяць на паўночна-захад Сірыі, адтуль — праз пагранпункты Азаз і Рэйханлы нафту накіроўваюць да турэцкіх партоў Дэртёл і Іскендэрун. Мінабароны паказала спадарожнікавыя здымкі, на якіх нібыта можна назіраць вялікую колькасць аўтамабіляў, якія перавозяць нафтапрадукты на дарозе паміж Турцыяй і Сірыяй. Рудской адзначыў, што перавозкі вядуцца пераважна ноччу, а бензавозы маскіруюць пад фуры, паведамляе РБК.
Па паўночным маршруце нафта дастаўляецца з нафтавых радовішчаў, размешчаных на правым беразе Еўфрата. Цэнтрам перапрацоўкі гэтых нафтапрадуктаў, па словах Рудскога, з'яўляецца раён Дэйр-эз-Зор, кантралюемы ІДз. Адтуль бензавозы ідуць да прыгранічнага населенага пункта Камішлія, адкуль трапляюць на турэцкую тэрыторыю (аб гэтым, па словах Рудскога, сведчаць спадарожнікавыя здымкі, зробленыя ў жніўні 2015 года). Большая частка нафтапрадуктаў з гэтага маршруту трапляе на нафтаперапрацоўчы завод Батман, размешчаны прыкладна за 100 км ад турэцка-сірыйскай мяжы.
Трэці маршрут паставак, па дадзеных Мінабароны, ідзе з радовішчаў нафты на паўночным усходзе Сірыі і паўночна-захадзе Ірака праз размешчаныя на сірыйскай тэрыторыі пагранічныя населеныя пункты Кара-Чох і Чам-Ханік, а таксама Таван і Захо на ірацкай тэрыторыі.
Рудской адзначыў, што раней даходы «Ісламскай дзяржавы» ад нелегальных паставак нафты складалі $3 млн, цяпер гэтыя даходы скараціліся да $1,5 млн (дзякуючы ударам расійскай авіяцыі па аб'ектах нафтавай інфраструктуры ІГ).
Акрамя дзясяткаў замежных журналістаў на брыфінгу Мінабароны ў Нацыянальным цэнтры кіравання абаронай прысутнічалі спецыяльна запрошаныя ваенныя аташэ. Прадстаўнік Германіі пасля мерапрыемства распавёў журналістам, што для выведкі гэтай краіны інфармацыя расійскіх калегаў не з'яўляецца новай, але пацвердзіць дакладнасць канкрэтных фактаў прама цяпер нямецкія вайскоўцы не гатовыя і абавязкова іх правераць.
Раней прэзідэнт Турцыі Эрдаган заяўляў, што ў выпадку пацвярджэння сувязяў Турцыі з ІДз ён падасць у адстаўку з пасады прэзідэгта краіны.