Расія. Усе найбуйнейшыя тураператары прыпынілі продажу пуцёвак у Турцыю
Напярэдадні МЗС РФ рэкамендаваў турыстам не ездзіць у Турцыю, пасля чаго Растурызм параіў кампаніям прыпыніць продаж пуцёвак у краіну.
Фота: ingimage / vostock-photo
Пасля рэкамендацыя МЗС і Растурызму ўсе найбуйнейшыя расійскія тураператары прыпынілі продаж пуцёвак у Турцыю, паведамляе "Інтэрфакс".
"У сувязі з паведамленнем Растурызму ад 24 лістапада рэалізацыя турысцкіх прадуктаў па кірунку "Турцыя" прыпыненая", — паведаміла агенцтву кіраўнік аддзела па сувязях з грамадскасцю тураператара "Coral Travel" Марына Макаркова.
"Так, мы прыпынілі продаж", — заявіла генеральны дырэктар кампаніі "Пегас Турыстык" Ганна Падгорная.
У прэс-службе кампаніі "TUI Расія" "Інтэрфаксу" патлумачылі, што продажы Турцыі як сезоннага напрамку былі завершаныя ў кастрычніку, а ранняе браніраванне яшчэ не адкрывалася.
Тураператары "Біблія Глобус" і "TEZ Tour" паведамілі аб прыпыненні продажаў тураў у Турцыю на сваіх сайтах, тлумачачы гэта рашэнне заявай кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова і рэкамендацыяй Растурызму.
Прэс-сакратар Расійскага саюза турмндустрыі (РСТ) Ірына Цюрына паведаміла, што ў Турцыі цяпер могуць знаходзіцца да 10 тысяч расійскіх турыстаў, прададзена 4–5 тысяч пуцёвак да навагодніх вакацый.
Пасля таго, як расійскі Су–24 разбіўся на тэрыторыі Сірыі ў выніку атакі турэцкіх ВПС, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што ведамства рэкамендуе грамадзянам Расіі ўстрымацца ад паездак у Турцыю з турыстычнымі мэтамі ў сувязі з тым, што ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў Турцыі не меншы, чым у Егіпце. Пасля гэтага Растурызму рэкамендаваў тураператарам прыпыніць продаж пуцёвак у Турцыю, у тым ліку праз трэція краіны.