Расійскі «гумканвой» прывёз на Данбас пратэрмінаваныя кансервы

На Данбас 18 лютага 2016 года прыбыў чарговы, 49-й, расійскі «гумканвой» з пратэрмінаванымі кансервамі і невядомымі кнігамі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.



gumkanvoi_rf.jpg

«Сёння расійскі бок у аднабаковым парадку ажыццявіў афармленне чарговага (сорак дзевятага), так званага «гуманітарнага канвою». У перыяд з 05:55 да 06:50 праз расійскія пункты пропуску «Данецк» і «Мацвееў Курган» на ўезд ва Украіну прайшло дзве калоны «гумканвоя» у складзе 101 аўтамабіля», — цытуе паведамленне РБК-Украіна.

Як адзначаецца, перасоўванне «гумканвоя» адбывалася з грубым парушэннем нормаў міжнароднага і айчыннага заканадаўства і ўзгодненых з Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа мадальнасцяў.

Паведамляецца, што кантроль ўкраінскай міжведамаснай групай ажыццяўляўся шляхам візуальнага назірання без выканання кантрольных функцый. Усе грузавікі былі загружаныя толькі на траціну.

«Асаблівасцю гэтага «гумканвоя» стала неадпаведнасць характару грузу да названага ў ноце МЗС РФ. У прыватнасці, не былі пазначаныя кнігі невядомага зместу, прамысловыя электрастанцыі і генератары, будаўнічыя электраінструменты. Яшчэ адной асаблівасцю было тое, што мясныя і рыбныя кансервы апынуліся пратэрмінаванымі, паколькі іх тэрмін прыдатнасці паказаны 2 гады, а дата вырабу — 2012 год», — гаворыцца ў паведамленні.

На скрынках з мяснымі тушонками была нанесеная маркіроўка «далікатны груз, не пераварочваць». Акрамя таго, расійскі бок адмовіўся даваць інфармацыю пра змест кніг, якія перавозіліся.