Расійскі суд не прызнаў імунітэт ПАСЕ ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка
Басманны суд адмовіўся прызнаць імунітэт дэпутата Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, прадстаўлены ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.
![savchenko.jpg savchenko.jpg](/img/v1/news/full/savchenko.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такое рашэнне прыняў суддзя Карпаў, паведаміў адвакат Саўчанка — Мікалай Полазаў.
«Суддзя Карпаў адмовіўся прызнаць імунітэт Надзеі Саўчанка, нягледзячы на тое, што сама ПАСЕ цалкам прызнае яе імунітэт», — паведаміў Полазаў.
«У канчатковым рахунку выносіць рашэнне аб імунітэце Саўчанка будзе не «Басманнае правасуддзе», а Еўрапейскі суд па правах чалавека. Там вырашаць справядліва», — дадаў ён, перадае Украінская праўда.