Расійскія алігархі з пачатку года страцілі больш за 40 млрд долараў
Паводле звестак рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index, які фармуецца на падставе ацэнкі кошту акцый, расійскія мільярдэры з пачатку года страцілі 41,48 млрд долараў.
![0_5fg2aos8xb2sybic.jpeg 0_5fg2aos8xb2sybic.jpeg](/img/v1/images/0_5fg2aos8xb2sybic.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Агульны кошт 25 расійскіх фігурантаў спісу на 1 чэрвеня складаў 341,51 млрд долараў, піша REFORM.by са спасылкай на РІА «Новости».
Больш за ўсіх страціў саўладальнік «Наватэка» і «Сібура» Генадзь Цімчанка — 7,06 млрд.
Яшчэ адзін уладальнік «Наватэка» Леанід Міхельсон пазбавіўся 6,65 млрд долараў.
Уладзімір Лісін (Новаліпецкі металургічны камбінат) страціў 4,05 млрд долараў.
Ацэнка стану саўладальніка «Северсталі» Аляксея Мардашова знізілася на 5,11 млрд, Вагіта Алекперава — на 3,27 млрд, Віктара Вексельберга — на 2,66 млрд долараў, Міхаіла Прохарава — на 348 млн долараў, Алішэра Усманава — на 233 млн, Андрэя Мельнічэнкі — на 806 млн долараў.
Самы багаты расіец з рэйтынгу Уладзімір Патанін, які кантралюе «Нарнікель», наадварот, павялічыў сваё багацце на 3,89 млрд долараў.