Раскамнагляд патрабуе ад Google забараніць рэкламу незаконных акцый у YouTube

Раскамнагляд заявіў, што запатрабаваў ад Google прыняць меры супраць «рэкламавання несанкцыянаваных (незаконных) масавых мерапрыемстваў» на юцюбе.

a9be1d6206b2bfbce4db39180850cb2b.jpg

Паводле прэс-рэлізу, гаворка ідзе аб адпраўцы Пуш-апавяшчэнняў з інфармацыяй пра акцыі, нібыта накіраваных «на зрыў выбараў федэральнага і рэгіянальнага значэння». Атрымліваюць гэтыя паведамленні ў тым ліку карыстальнікі, не падпісаныя на каналы, якія адпраўляюць іх, сцвярджаюць у Раскамнаглядзе.
«У выпадку непрыняцця Google мер рэагавання Расійская Федэрацыя будзе расцэньваць гэта як умяшальніцтва ў суверэнныя справы дзяржавы, а таксама варожае ўздзеянне і перашкоду правядзенню дэмакратычных выбараў у Расеі, пакідаючы за сабой права на адэкватную рэакцыю», — заявілі ў Раскамнаглядзе.
Паводле meduza.io