27 кастрычніка Ірландыя абірае прэзідэнта. Вызначыліся ўсе асноўныя кандыдаты. Выбіраць ірландцам давядзецца паміж незвычайнымі асобамі — гомасэксуалістам, былым тэрарыстам і каталіцкім
фундаменталістам. Гомасэксуаліст — гэта неафіцыйны кандыдат ад лейбарыстаў, 67-гадовы Дэвід Норыс. Экс-тэрарыст — Марцін МакГінес, прадстаўнік левай нацыяналістычнай партыі
“Шын Фейн. Ёсць яшчэ Гай Мітчэл, прадстаўнік правай партыі Fine Gael. Мітчэл праславіўся тым, што абараняў аднаго каталіцкага фанатыка з ЗША, якога адправілі на электрычнае крэсла
за забойства ўрача, які рабіў жанчынам аборты. Норыс засвяціўся ў кантактах з 15-гадовым арабскім хлопчыкам з Палесціны. Што тычыцца МакГінеса, то на яго вялікага кампрамату няма, калі не лічыць
таго, што ён быў тэрарыстам і сядзеў за кантрабанду выбуховых рэчываў.
Паводле іспанскай прэсы
Ірландыя. Гомасэксуаліст, фундаменталіст, тэрарыст
- Замежжа
- 14-10-2011
27 кастрычніка Ірландыя абірае прэзідэнта. Вызначыліся ўсе асноўныя кандыдаты. Выбіраць ірландцам давядзецца паміж незвычайнымі асобамі — гомасэксуалістам, былым тэрарыстам і каталіцкім
фундаменталістам. Гомасэксуаліст — гэта неафіцыйны кандыдат ад лейбарыстаў, 67-гадовы Дэвід Норыс. Экс-тэрарыст — Марцін МакГінес, прадстаўнік левай нацыяналістычнай партыі
“Шын Фейн. Ёсць яшчэ Гай Мітчэл, прадстаўнік правай партыі Fine Gael.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: