Румынія. Эратычны патрыятызм

1 снежня Румынія адсвяткавала нацыянальнае свята — Дзень румын. Натуральна, не абышлося без адпаведнай істэрыі ў СМІ. Яе ахвярай стала адна са школьніц старэйшых класаў у Бухарэсце, якая вырашыла сфатаграфавацца аголенай, прыкрыўшы сваё цела выключна нацыянальным румынскім сцягам.



zagruzhennoe5.jpg

 Гэтую фотку маладая патрыётка адразу выклала ў сеціва. Аднак гэты ўчынак меў адваротны эфект. Хутка да «фотамадэлі» прыйшла паліцыя. Цяпер дзяўчынку абвінавачваюць у знявазе нацыянальных сімвалаў, за што, паводле мясцовых законаў, можна атрымаць турэмны тэрмін да трох год пазбаўлення волі.

Праўда, школьніцу можа выратаваць той факт, што фатаграфіі, фармальна, яна не рабіла. Аднак у такім разе трэба прыцягваць да суду фатографа, прозвішча якога гераіня фотасесіі ўпарта адмаўляецца называць.

Увогуле, яна заяўляе, што гатовая адказаць перад Фемідай за свой учынак. Школьніца кажа, што не баіцца праваахоўных органаў, паколькі ёй рушыла выключна жаданне выказаць любоў да сваёй краіны.

Паводле румынскай прэсы