Рускі свет. Металургі акупаванага Данбаса, якім амаль не плацяць, абвясцілі бестэрміновую забастоўку

На акупаванай частцы Данбаса панядзелак адзначыўся пачаткам новай забастоўкі металургаў, якая можа стаць самай маштабнай за апошнія паўгода. На дадзены момант да пратэстных рухаў далучыліся рабочыя адразу чатырох найбуйнейшых прадпрыемстваў.

52822_1000.jpg

Чарговая хваля пратэстаў звязаная з катастрафічным ростам запазычанасці па заробках з боку кіраўніцтва так званага «Знешнегандальсервісу», паведамляе «Інфармацыйны навігатар». Раней наймальнік абяцаўся правесці разлік да 13 лютага, аднак замест выплаты запазычанасці людзі атрымалі новую «падачку» ў сярэднім блізу 17% ад агульнай сумы. У прыватнасці, аб спыненні працы да поўнага пагашэння паведамілі прафсаюзы прадпрыемстваў:

Філіял №13 «Знешгандальсервісу» — Стаханаўскі завод ферасплаваў,

Філіял №12 ЗАТ «Знешгандальсервісу» — Алчэўскі металургічны камбінат,

Філіял №1 — Данецкі металургічны завод,

Філіял №4 — Енакіеўскі коксахімпрам.

Пры гэтым у некаторых грамадзян з заробкаў былі адразу ўтрыманыя камунальныя пазыкі, у сувязі з чым людзі атрымалі мізэрныя сумы.

На Стаханаўскім заводзе ферасплаваў цалкам спыніліся адгрузка сыравіны, якая прыбыла з РФ, і плавільныя печы. Кіраўніцтва ўжо накіравала на прадпрыемства групу «штрэйхбрэйкераў».

АМК працуе на 25-30%, паколькі наяўнай сыравіны хопіць толькі на 2-3 дні для адзінай рабочай печы №5. Даменныя печы №1 і №8 былі спыненыя яшчэ 17 лютага. На выхадных АМК далі рэшту заробку за кастрычнік — 14% і 23% за лістапад. У сакавіку-красавіку прадпрыемства павінна перайсці пад кантроль трансгранічнага канцэрна «Энергія Данбаса», таму для рознарабочых гэта практычна апошні шанец выбіць даўгі да ліквідацыі ВТС.

Характэрна, што з моманту папярэдняга страйку не прайшло нават месяца. Кіраўніцтва заводаў пагражае ўсім нязгодным звальненнямі, але падобна, што людзі і самі не супраць ужо развітацца з працай.