Ryanair адмяніла больш за 130 рэйсаў у сувязі з забастоўкай бортправаднікоў

Забастоўка, у якой удзельнічаюць 4 тысяч работнікаў авіякампаніі ў Іспаніі, Італіі, Партугаліі і Бельгіі, можа прывесці да адмены ў гэтых краінах не менш як 600 рэйсаў.

Фота: www.ryanair.com

Фота: www.ryanair.com


40 рэйсаў ірландскай авіякампаніі Ryanair адмененыя ў міжнародным аэрапорце Брусэля і яшчэ 92 — у Шарлеруа з-за двухдзённай забастоўкі бортправаднікоў перавозчыка, якая праводзіцца з серады, паведамілі ў адміністрацыі авіятэрмінала бельгійскай сталіцы.

У цэлым стачка з удзелам да 4 тысяч работнікаў авіякампаніі ў Іспаніі, Італіі, Партугаліі і Бельгіі можа прывесці да адмены ў гэтых краінах не менш як 600 рэйсаў.

У сувязі з забастоўкай бортправаднікоў Ryanair разаслала апавяшчэнні амаль 50 тысячам пасажыраў. Ім прапанавана абмяняць квіткі на іншыя даты або вярнуць грошы. У Бельгіі забастоўкай закранутыя 23,5 тысячы пасажыраў, якія вылятаюць з і прылятаюць у каралеўства. Забастоўшчыкі патрабуюць ад кіраўніцтва Ryanair перастаць паўсюдна ўжываць ірландскае заканадаўства, адаптаваць умовы працы пад кожную асобную краіну.

zviazda.by