Саакашвілі перадумаў вяртацца ў Грузію пасля выбараў

Былы грузінскі прэзідэнт і дзейны кіраўнік Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі перадумаў вяртацца Грузію пасля парламенцкіх выбараў. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала «112 Украіна».

Фота: www.peoples.ru

Фота: www.peoples.ru


«У мяне вялікія планы на Украіну, я сюды не проста так прыехаў, я ж не які-небудзь гастралёр, таму я не лічу, што павінен пакінуць поле бітвы тут. Але пасля выбараў я прыеду ў Грузію, я буду дапамагаць маёй краіне, я вазьму адпачынак за свой рахунак і буду ўцягвацца бліжэйшыя дні ў нейкія працэсы», — сказаў губернатар.
Раней Саакашвілі заяўляў, што не сумняваецца ў перамозе сваёй партыі па выніках галасавання 8 кастрычніка і вернецца ў Грузію, каб «абараняць вынікі выбараў».
У той жа час былы прэм'ер-міністр Грузіі Бідзіна Іванішвілі нагадаў, што калі Саакашвілі вернецца на радзіму, яго чакае турэмнае зняволенне. Іванішвілі запэўніў, што яму пададуць «добрую, зручную камеру».
Міхаіл Саакашвілі быў прэзідэнтам Грузіі з 2004 да 2013 года. Ён пакінуў краіну за некалькі дзён да заканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў і пасля ад'езду пражываў у ЗША і ва Украіне. У траўні 2015 года Саакашвілі атрымаў украінскае грамадзянства і быў прызначаны губернатарам Адэскай вобласці.
У Грузіі яму былі завочна прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі расправы над удзельнікамі мітынгу 7 лістапада 2007 года, у супрацьпраўным ўварванні ў будынак тэлеканала «Імеды» і незаконным прысваенні маёмасці бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі.
Паводле novayagazeta.ru