Сабраныя InformNapalm доказы расійскай агрэсіі ва Украіне прадстаўлены НАТА (відэа)
Украінская парламенцкая дэлегацыя прадставіла членам Парламенцкай асамблеі НАТО ў Стамбуле два відэа супольнасці InformNapalm з доказамі расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Міжнародная валанцёрская выведвальная супольнасць InformNapam ужо больш за два гады настойліва збірае доказы расійскай агрэсіі ва Украіне. Збор доказаў удзелу расейскіх кадравых вайскоўцаў у вайне на Данбасе з'яўляецца найважнейшым аспектам працы супольнасці.
Нягледзячы на тое, што расійскія вайскоўцы вядуць сябе дастаткова асцярожна і старанна хаваюць сваю датычнасць да баявых дзеянняў, яны ўсё адно пакідаюць сляды. Аналітыкі InformNapalm уважліва прасейваюць розныя крыніцы інфармацыі — вэбсайты, відэа, паведамленні ў сацыяльных сетках, каб знайсці гэтыя сляды і прадставіць вынікі расследаванняў шырокай грамадскасці.
На дадзены момант InformNapalm ужо ідэнтыфікаваны ваеннаслужачыя з 75 расійскіх вайсковых часткаў, якія адпраўляліся ў Украіну па загадзе свайго кіраўніцтва.
Значна больш інфармацыі змяшчае поўная база дадзеных InformNapalm: 165 задакументаваных інцыдэнтаў. Кожны запіс у базе дадзеных мае спасылкі на дэталёвае расследаванне па кожнаму з іх.
База дадзеных ўзбраення УС РФ на Данбасе: http://russian-weaponry-in-ukraine.silk.co
У ходзе Парламенцкай асамблеі НАТА заканадаўцы ўхвалілі даклады, якія заклікаюць краіны-члены НАТА «цвёрда стаяць у падтрымцы Украіны і прытрымлівацца моцнай пазіцыі ў адносінах да расійскіх агрэсіўных дзеянняў». Поўны прэс-рэліз ПА НАТА можна прычытаць тут (матэрыял на англійскай мове).
Паводле InformNapalm