Сацыяльная сетка «Вконтакте» падаравала ўкраінцам «пяць каласкоў»
1 мая жыхары Украіны звярнулі ўвагу на наяўнасць дармовага стыкера з выявай сімвала Галадамору — пяці каласкоў у сацыяльнай сетцы "Вконтакте". Такім чынам адміністрацыя сацсеткі "павіншавала" ўкраінцаў і прапанавала ім павіншаваць адзін аднога са святам працы.

Закон пра "пяць каласкоў" — злачынны інструмент генацыду ўкраінцаў — быў прыняты 7 жніўня 1932 года. Гэты закон быў напісаны Сталіным і прадугледжваў у якасці пакарання за крадзёж калгаснай і кааператыўнай маёмасці "расстрэл і канфіскацыю ўсёй маёмасці з заменай пры памякчальных абставінах на пазбаўленне волі на тэрмін не менш як на 10 год з канфіскацыяй маёмасці. Амністыя за такое дзеянне не прадугледжвалася. Цягам некалькіх месяцаў у 1933 годзе па гэтым артыкуле было пакарана 150 тысяч чалавек, у тым ліку дзеці.

Так бачаць першамайскі набор стыкераў украінцы. Фота: Український простір
Жыхарам Беларусі, а таксама іншых краін гэты стыкер недасяжны - даслаць яго бясплатна могуць толькі жыхары Украіны.

Так бачаць першамайскі набор стыкераў беларусы