Шустэру часова аднавілі дазвол на працу ва Украіне

Адпаведнае рашэнне было прынята пасля пісьмовага звароту Шустэра ў дзяржаўную службу занятасці.

savik.jpg


Сёння, 28 красавіка, дзяржслужба занятасці да высвятлення абставінаў прыпыніла рашэнне Кіеўскага гарадскога цэнта занятасці аб ануляванні дазволу працаваць ва Украіне вядучаму Савіку Шустэру.
Адпаведнае рашэнне было прынята пасля пісьмовага звароту Шустэра да кіраўніцтва службы.
Нагадаем, пасля з'яўлення інфармацыі аб забароне Шустэр заявіў, што будзе працаваць і без дазволу. Ён выказаў меркаванне, што дзеючая ўкраінская ўлада не ўспрымае ніякай крытыкі. Акрамя таго, журналіст абвясціў галадоўку, якую абяцаў спыніць толькі тады, калі яму вернуць права на працу ў Украіне.
Паводле tsn.ua