Шустэр абвясціў галадоўку да аднаўлення яму дазволу на працу ва Украіне
Тэлевядучы Савік Шустэр заявіў, што пачынае галадоўку, якая працягнецца да таго часу, пакуль яму не вернуць права працаваць ва Украіне.
Пра гэта ён сказаў у прамым эфіры 3sTV.
«Я аб'яўляю галадоўку да моманту вяртання мне права працаваць ва Украіне», — заявіў журналіст.
«Я буду галадаць, пакуль гэтыя людзі не зменяць сваё рашэнне», — падкрэсліў Шустэр.
Як вядома, кіеўскі цэнтр занятасці пазбавіў тэлевядучага Савіка Шустэра права на працу ва Украіне з-за «несапраўднай даведкі аб несудзімасці».
Журналіст, у сваю чаргу, сказаў, што працягне працу ва Украіне, нягледзячы на забароны.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў аўторак вечарам выказаў надзею, што інцыдэнт з тэлевядучым Савікам Шустэрам будзе вычарпаны ў самыя кароткія тэрміны.
А прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман даручыў разабрацца ў сітуацыі з адменай дазволу на працаўладкаванне журналіста і аператыўна ўрэгуляваць сітуацыю ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Паводле «Нашай Нівы»