Самоа. Таўстуны маюць права лятаць
Як і трэба было чакаць, ніякай радасці не выклікала з боку арганізацый, якія абараняюць правы людзей з вялікай вагой, ідэя кампаніі Samoa Air. Цяпер Samoa Air будзе ўзважваць пасажыраў перад вылетам, і тыя, хто важыць занадта шмат, будуць плаціць дадатковую суму.
"Гэта вымушаная мера", — кажуць у Samoa Air
Нічога, акрамя дыскрэдытацыі таўстуноў, арганізацыя тут не бачаць. Падтрымліваюць іх і праваабаронцы, якія бачаць у Samoa Air папросту праяву цынізму. Уявіце эмацыйны стан чалавека, якога ўзважваюць перад пасадкай у прысутнасці натоўпу пасажыраў і на ўсю залу абвяшчаюць таўстуном.
Незадаволеныя і сацыяльныя актывісты. Тлустасць — гэта праблема бедных людзей. Як правіла, багатыя пасажыры, каб не саромецца на вагах, проста абяруць іншую кампанію.
У сваю чаргу, Samoa Air звяртае ўвагу на тое, што вялікая вага — гэта сацыяльная праблема на Самоа. Маўляў, акцыя кампаніі будзе спрыяць таму, каб грамадзяне ўзгадалі пра пагрозу, якую нясе здароўю вялікая вага.
Паводле брытанскай прэсы