Сейм Польшчы прыме закон аб маркіроўцы прадуктаў харчавання
Рада міністраў Польшчы прыняла законапраект аб маркіроўцы прадуктаў «Свабодны ад ГМА».

На наступным пасяджэнні Сейм Польшчы прыме Закон аб маркіроўцы прадуктаў харчавання.
Пра гэта ў размове з газетай «Наш дзеннік» сказаў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Ян Кшыштаф Арданоўскі.
«Рада міністраў прыняла якраз законапраект аб маркіроўцы прадуктаў «Свабодны ад ГМА». Сэйм прыме яе на наступным пасяджэнні», — заявіў міністр сельскай гаспадаркі.
Газета паведамляе, што міністр хоча, каб прадукты без мадыфікаваных арганізмаў, таксама з жывёл, якіх кармілі кормам пазбаўленым ГМА, былі выразна пазначаныя.
«Каб кліенты бачылі, што купляюць. Я стараюся выдзеліць нашыя бяспечныя прадукты харчавання на паліцах крамаў, але на самым канцы гэта спажывец вырашае, што ён хоча купіць», — тлумачыць Арданоўскі.