Сем ленінградскіх блакад у мірны час
Так спрабуюць выхоўваць новых салдат імперыі,
гатовых дзеля яе на пакуты і смерць.
Гістарычная Рсія ў пуцінскай
прапагандзе існуе ў вобразе адначасова ахвяры і пераможцы перманентнай замежнай
агрэсіі. Расійскія ўлады абвясцілі сябе афіцыйным правапераемнікам СССР і
прыватызавалі яго рэальны і ўяўны ахвярны і пераможны вопыт. А вось савецкія
злачынствы цяперашні Крэмль браць на сябе не хоча. Ад гэтай спадчыны ён усяляк
адхрышчваецца. Гэта як калі б спадчыннік атрымаў актывы кампаніі нябожчыка
таткі, але адмовіўся ад яе даўгоў.
Зараз з кожнага расійскага праса ліецца
пафасна-пераможная дробязь з нагоды гадавіны прарыву ленінградскай блакады. Але
пры гэтым ніхто не ўспамінае, што Крэмль у мірны час сам зладзіў некалькі не
менш жудасных галодных блакад, у тым ліку супраць суседніх з цяперашняй Расіяй
рэспублік. Так, менавіта блакад. У 1932 — 1933 гадах ва Украіне, Казахстане і ў
іншых частках СССР заградатрады блакавалі спробы людзей пакінуць зоны
арганізаванага ўладамі татальнага голаду. Падчас ленінградскай блакады загінула
ад 600 000 да 1,5 мільёнаў. Ва ўкраінскі галадамор — ад 3 да 8 мільёнаў. У
арганізаваны тады ж голад у Казахстане — ад 1,2 да 4 мільёнаў. Гэта значыць
савецкае кіраўніцтва (правапераемнік — расійскія ўлады) утварыла Украіне
прыкладна пяць, а Казахстану — дзве ленінградскія блакады.
Трагедыя блакады выкарыстоўваецца для падмацавання
ладу Расіі як ахвяры (жахлівыя пакуты ленінградцаў) і як пераможцы (пераможны
прарыў). Памяць пра яе падганяецца пад прапагандысцкае клішэ: «як і нашы дзяды,
нягледзячы на любыя самыя страшныя выпрабаванні, пераможам ворагаў». Так
спрабуюць выхоўваць новых салдат імперыі, гатовых дзеля яе на пакуты і смерць.
Паводле Форум Свабоднай Расіі
Пераклад НЧ