Сербія адмовілася ад вайсковых манеўраў з Беларуссю
Урад Сербіі прыняў рашэнне аб замарозцы сумесных вайсковых вучэнняў з іншымі краінамі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Сербіі Аляксандар Вулін, перадае Белсат.

«У цяперашні перыяд мы не будзем удзельнічаць у якіх бы там ні было вучэннях або вайсковых актыўнасцях ні з NATA, ні з АДКБ, ні з Расеяй, ЗША, КНР, ЕЗ – ні з Усходам, ні з Захадам», – заявіў міністр.
Па словах Вуліна, ЕЗ запатрабаваў ад Бялграду адмовіцца ад вучэнняў з Беларуссю.
Планавалася, што сербскія вайскоўцы прымуць удзел у беларуска-расейска-сербскіх вучэннях «Славянскае братэрства – 2020», якія пройдуць з 10 па 15 верасня на палігоне Берасцейскій. Паводле Мінабароны Беларусі, агулам у вучэннях мусілі прыняць удзел 1,5 тысячы вайскоўцаў.