Каля 40% расейцаў лічаць дзеянні Лукашэнкі па падаўленні пратэстаў правільнымі

Больш траціны расейцаў (39%) з тых, хто ведае аб цяперашніх падзеях у Беларусі, лічаць, што Лукашэнка дзейнічае правільнаў, сведчаць дадзеныя апытання Фонду "Грамадская думка" (ФОМ), якія паступілі ў сераду ў "Інтэрфакс".

marsz_mira_i_nezaleznasci__1__logo.jpg


Паводле вынікаў даследавання, сярод расейцаў старэйшых за 60 гадоў больш за палову (55%) мяркуюць, што Лукашэнка правільна рэагуе на сітуацыю ў краіне.
Па дадзеных апытання, сярод аргументаў рэспандэнтаў, якія лічаць дзеянні Лукашэнкі правільнымі - "законна абраны прэзідэнт, дзейнічае ў рамках закона", "Лукашэнка супраць паўтарэння ў краіне "украінскага сцэнара".
У сваю чаргу, 21% расейцаў, якія ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі, схільныя лічыць няправільнымі дзеянні Лукашэнкі, сярод рэспандэнтаў ва ўзросце 18-30 гадоў такога меркавання прытрымліваецца кожны трэці (34%), адзначаюць сацыёлагі.
Паводле апытання, сярод аргументаў рэспандэнтаў, якія лічаць дзеянні Лукашэнкі няправільнымі — меркаванні аб тым, што беларускі прэзідэнт "не валодае сітуацыяй, напальвае абстаноўку" і што "ў людзей ёсць прычыны для пратэстаў".
Паводле звестак ФАМ, 27% расейцаў, якія маюць інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі, не могуць даць ацэнку дзеянням Лукашэнкі, найбольшыя цяжкасці ў гэтым плане адчуваюць рэспандэнты ва ўзросце 46-60 гадоў.
Сацыёлагі адзначаюць, што аб масавых пратэстах у Беларусі інфармаваныя 87% удзельнікаў апытання: 30% рэспандэнтаў добра пра гэта ведаюць, 57% апытаных інфармаваныя ў агульных рысах. Упершыню чуюць ад сацыёлагаў пра пратэсты ў суседняй краіне 13% расейцаў.
Усерасійскае апытанне было праведзена 28-30 жніўня 2020 года сярод 1000 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй.