У Беларусі новы генеральны пракурор

У Беларусі новы генеральны пракурор — Андрэй Швед. Такое прызначэнне 9 верасня зрабіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Андрэй Швед. Фота: Белта

Андрэй Швед. Фота: Белта

Шведу 47 гадоў. Ён — ураджэнец Гомельскай вобласці. У 2010-2011 гадах быў намеснікам генпракурора, у наступныя два гады — першым намеснікам старшыні Следчага камітэта. У красавіку 2013-га ачоліў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Кандыдат юрыдычных навук.
Швед змяніў на пасадзе генпракурора 60-гадовага Аляксандра Канюка. Ён — ураджэнец Гродна, на пасаду генпракурора быў прызначаны ў верасні 2011 года, а да таго часу быў старшынём ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Беларусі.
Лукашэнка сказаў, што гэтае прызначэнне «натуральны працэс пасля выбараў». Канюка ён назваў "чалавекам надзейным". "У яго ёсць жаданне папрацаваць на дыпламатычнай службе", — адзначыў беларускі кіраўнік. Ён падкрэсліў, што экс-генпракурор ведае замежныя мовы. І цяпер МЗС мусіць падрыхтаваць прапановы.
euroradio.fm