Сірыйская апазіцыя адмаўляецца ад перамоваў з Расіяй

Больш за 30 сірыйскіх ўмераных паўстанцкіх груповак на чале са «Свабоднай сірыйскай арміяй» падпісалі заяву пра тое, што эскалацыя бамбардзіровак з удзелам расійскай авіяцыі ў Алепа пазбаўляе сэнсу далейшыя палітычныя перамовы.

Сірыйская свабодная армія лічыць далейшыя спробы дасягнення перамір'я бессэнсоўнымі. Фота АР

Сірыйская свабодная армія лічыць далейшыя спробы дасягнення перамір'я бессэнсоўнымі. Фота АР


У заяве сіл, апублікаванай у Амане, гаворыцца, што за апошнія дні ў выніку беспрэцэдэнтнай кампаніі авіяналётаў загінулі дзясяткі мірных жыхароў.
У гэтых умовах групоўкі, якія карыстаюцца падтрымкай Турцыі, арабскіх дзяржаў Персідскага заліва і заходніх краін, лічаць працэс перамоваў, якія вядуцца пад эгідай ААН з удзелам ЗША і Расеі, бессэнсоўным.
У заяве таксама ўказваецца, што паўстанцы не могуць пагадзіцца на ролю Расеі ў якасці фундатара перамоваў, паколькі яна з'яўляецца саюзнікам рэжыму Асада, якая ўчыняе злачынствы супраць уласнага народа.
Апазіцыя абвінавачвае сірыйскую армію, якая абапіраецца на расійскую падтрымку, ва ўжыванні напалму і хімічнай зброі.
Паводле bbc.com