Сенат Італіі падтрымаў легалізацыю аднаполых саюзаў

Італьянскі сенат 25 лютага ўхваліў законапраект, які прадугледжвае легалізацыю аднаполых саюзаў. 



italiya_protest_03.jpg

Законапраект, «за» які прагаласавалі 173 сенатары, «супраць» — 71, прэм’ер-міністр краіны Матэа Рэнца назваў «гістарычным». Цяпер законапраект павінен атрымаць адабрэнне ніжняй палаты парламента.

У выпадку яго паспяховага прыняцця аднаполыя пары змогуць агаворваць падзел маёмасці і правы атрымання ў спадчыну, аднак не змогуць усынаўляць дзяцей — гэты артыкул з законапраекта выключаны.

У канцы студзеня ў сувязі з чаканым прыняццем законапраекта ў Італіі адбыліся маштабныя акцыі пратэсту як прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, так і праціўнікаў легалізацыі аднаполых саюзаў.

Раней Еўрапейскі суд па правах чалавека неаднаразова крытыкаваў Італію за адсутнасць закона, накіраванага на легалізацыю правоў аднаполых пар. Гей-саюзы дазволеныя мясцовым заканадаўствам у некаторых муніцыпалітэтах, але на нацыянальным узроўні яны былі забароненыя.

krynica.info