Сепаратысты спрабуюць спыніць працу шахт
Сепаратысты ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны спрабуюць спыніць працу шахт. Аб гэтым сёння на брыфінгу заявіў кіраўнік Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса Міхаіл Валынко, паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на "ОстроВ".
"Ужо цяпер
ёсць выпадкі, калі шахцёраў не пускаюць на працу ... Зараз сепаратысты што робяць: яны спрабуюць не пускаць аўтобусы, змену на шахты", — сказаў ён.
"Нядаўна былі на шахце Калініна, гэта ў Данецку , прымусілі дырэктара напісаць заяву на разлік . На той жа шахце Калініна ... ўчора прыехалі (сепаратысты) і хацелі спыніць працу. Але там
работнікі сказалі, што ім трэба сем'і карміць", — паведаміў Валынко.
"Гэтыя сепаратысты хочуць спыніць працу шахт
Данбаса", — падкрэсліў прадстаўнік гарнякоў. Паводле яго слоў, "шахцёры
працягваюць адстойваць шахты".
На думку Вылынко, на Данбасе праваахоўнікі працуюць "разам
з сепаратыстамі".
Ён таксама заявіў пра неаднаразовыя выпадкі нападу сепаратыстаў на
шахцёраў.
"Некалькі дзён таму
сепаратысты дваіх шахцёраў паранілі, гэта шахта Пакроўская. І гэтых прыкладаў шмат. Калі пералічваць усе шахты ...", — паведаміў Валынко.
"Шахцёры супраціўляцца як могуць ... Але пакуль моўчкі", — дадаў ён.