Іспанія. Бастыён нацыяналістаў не можа быць культурнай сталіцай Еўропы
Буйны скандал выклікала рашэнне еўрапейскіх структур прызначыць баскскі горад Сан-Себасцьян культурнай сталіцай Еўропы 2016 года (ён будзе дзяліць гэты тытул разам з польскім Вроцлавам). Праблема ў тым, што прыкладна за тыдзень да рашэння мэрам гораду быў абраны Колда Ізагірэ, сябра баскскай левай нацыяналістычнай арганізацыі «Bildu», куды таксама ўваходзяць сябры партыі «Batasuna», забароненай за кантакты з тэрарыстамі ЕТА. У Іспаніі адразу з’явілася шмат ахвотнікаў (як правіла, з правых партый) забраць у Сан-Себасцьяна права быць сталіцай.
Буйны скандал выклікала рашэнне еўрапейскіх структур прызначыць баскскі горад Сан-Себасцьян культурнай сталіцай Еўропы 2016 года (ён будзе дзяліць гэты тытул разам з польскім Вроцлавам). Праблема
ў тым, што прыкладна за тыдзень да рашэння мэрам гораду быў абраны Колда Ізагірэ, сябра баскскай левай нацыяналістычнай арганізацыі «Bildu», куды таксама ўваходзяць сябры партыі
«Batasuna», забароненай за кантакты з тэрарыстамі ЕТА. У Іспаніі адразу з’явілася шмат ахвотнікаў (як правіла, з правых партый) забраць у Сан-Себасцьяна права быць
сталіцай. На іх думку, той факт, што культурнай сталіцай Еўропы кіруе нацыяналіст, дыскрэдытуе саму ідэю еўрапейскай цывілізацыі, якая базуецца на гуманізме, а не гвалце. Апаненты ў сваю чаргу
кажуць, што прыход Колда Ізагірэ ва ўладу мала што змяніў у гарадскім жыцці. Сан-Себасцьян, у якім пражывае 200 тысяч чалавек, заўсёды быў самым буйным горадам у Іспаніі, дзе людзі гавораць на
баскскай мове. А сімпатыі да ідэі баскскай незалежнасці не замінаюць інтарэсу да еўрапейскай культуры, пра гэта сведчыць тое, што Сан-Себасцьян штогод прымае самы вялікі ў Еўропе джазавы фестываль
«Jazzaldia». Акрамя таго, тут праводзіцца адзін з самых буйных у свеце кінафестываляў — так званы «Zinemaldia».
Па матэрыялах «Gara» (Іспанія)