Еўрапейскі суд па правах чалавека прыняў рашэнне па іску, які падалі сябры партыі “Батасуна. Гэта партыя лічыцца палітычная вітрынай радыкальнай нацыяналістычнай групоўкі ЕТА, з-за чаго і была забароненая ў 2002 годзе. Акрамя таго, яе сябры былі пазбаўленыя права ўдзельнічаць у выбарах, прычым нават ад іншых партыйных структур. Сепаратысты, натуральна, паспрабавалі аспрэчыць гэта рашэнне і завалілі еўрапейскія суды іскамі. Аднак праз 7 гадоў судовай цяжбы суд застаўся на баку Мадрыда. “Забарона адпавядае існуючай сацыяльнай рэчаіснасці, — гаворыцца ў судовай пастанове. Што да “Батаусуны, то яна абвешчаная “інструментам тэрарыстычнай стратэгіі ЕТА. Першы ў гісторыі баскскай аўтаноміі ўрад, у складзе якога няма нацыяналістаў, прывітаў вердыкт. Самай інтрыгуючай застаецца пазіцыя Баскскай нацыяналістычнай партыі (PNV) — кансерватыўнай арганізацыі, якая кіравала краем 30 гадоў. Яна дасюль не пракаментавала судовае рашэнне. Калі PNV стане ў абарону “Батасуны, гэта можа значыць радыкалізацыю партыі.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)