Іспанія. Левыя патрабуюць забараніць шляхту
Дэпутаты ад левых партый, прадстаўленых у іспанскім парламенце (былыя камуністы, каталонскія нацыяналісты і каталонскія ж зялёныя), прапанавалі радыкальны законапраект супраць іспанскай шляхты. Калі ён будзе прыняты, каралю ў будучым будзе забаронена надаваць арыстакратычныя тытулы. Сваю ініцыятыву левыя аргументуюць спасылкай на тое, што інстытут рыцарства — перажытак дыктатуры Франка. Менавіта каўдыльё ў далёкім 1948 годзе адмяніў закон, прыняты рэспубліканцамі, які ліквідаваў у Іспаніі падзел людзей на арыстакратаў і іншых грамадзян.
Дэпутаты ад левых партый, прадстаўленых у іспанскім парламенце (былыя камуністы, каталонскія нацыяналісты і каталонскія ж зялёныя), прапанавалі радыкальны законапраект супраць іспанскай шляхты.
Калі ён будзе прыняты, каралю ў будучым будзе забаронена надаваць арыстакратычныя тытулы. Сваю ініцыятыву левыя аргументуюць спасылкай на тое, што інстытут рыцарства — перажытак дыктатуры
Франка. Менавіта каўдыльё ў далёкім 1948 годзе адмяніў закон, прыняты рэспубліканцамі, які ліквідаваў у Іспаніі падзел людзей на арыстакратаў і іншых грамадзян. Пасля пастановы Франка ад 1948 года
арыстакратычныя тытулы зноў сталі ўжывацца, а кароль атрымаў права іх надаваць. На цяперашні час у краіне 2800 сямей з блакітнай крывёй. Увогуле, уздым якабінскіх настрояў сярод левых —
дзіўная рэч. Раней яны патрабавалі пазбавіць тытулаў толькі тых, хто атрымаў іх у часы дыктатуры. Сярод іх непасрэдна сам Франка і яго блізкія. Акрамя таго, можна ўзгадаць, што, у адрозненні ад іншых
краін, тытул ніякіх бонусаў і льгот не дае.
Па матэрыялах “Publico (Іспанія)