Спецназ штурмаваў плошчу Таксім у Стамбуле

Турэцкі спецназ прарваў раніцай у аўторак праз барыкады на плошчы Таксім у цэнтры Стамбула і ўжыў супраць дэманстрантаў слезацечны газ ды вадамёты. Улады патлумачылі штурм неабходнасцю ачысціць плошчу ад прыкметаў «акупацыі».



taksim1.jpg

Пры падтрымцы браніраванай тэхнікі паліцыя прарвала ўстаноўленыя дэманстрантамі барыкады і блакавала ўсе выхады. Ранішняму штурму аказалі супраціў невялікія групоўкі дэманстрантаў, якія закідалі паліцыянтаў камянямі, кактэйлямі Молатава і фаерамі. 

Мэр Стамбула, Хусэйн Мульту, напісаў у сваім твітары, што акцыя не была скіравана супраць людзей, паліцыя ўсяго толькі мусіла ачысціць тэрыторыю ад сцягоў і плакатаў. Таму што з-за іх, як патлумачыла прэс-служба мэра, плошча выглядала «нібыта пад акупацыяй». І гэта, маўляў, «негатыўна ўплывала на імідж краіны ў вачах свету». Пазней мэр дадаў, што паліцыя застанецца ў парку, каб абараніць Культурны цэнтр Атацюрка і Манумент Рэспублікі.

Міністр унутраных спраў паведаміў, што 25 пратэстоўцаў былі затрыманыя. Ён таксама абверг інфармацыю, што сярод пратэстоўцаў дзейнічалі пераапранутыя паліцыянты. 

Карэспандэнт Al Jazeera перадаў з месца падзеяў, што паліцыянты перад штурмам крычалі ў мегафоны: «Мы не жадаем умешвацца або нанесці вам шкоду. Мы тут для таго, каб дапамагчы. Перастанце кідаць камяні і кактэйлі Молатава, тады мы перастанем ужываць газ».

Гэта разгон папярэднічаў абвешчанай сустрэчы паміж прэм'ер-міністрам Эрдаганам і некаторымі лідарамі пратэсту. Каб размаўляць з імі з пазіцыі сілы?

Паводле Al Jazeera