Рэвалюцыя, якая не разбурае

Здаецца, упершыню я не магу апісаць тое, што бачыў, словамі. Мой талент губляецца перад тым, што адбываецца цяпер у рэчаіснасці. Ніводнае відэа не перадасць той чумавой, нейкай зусім фантастычнай энергіі, якая валодае цяпер плошчай. То, што чыніцца на Таксіме,гэта нейкі новы, незнаёмы для мяне ўзровень самаўсведамлення нацыі, грамадзянскай супольнасці і грамадзянаў у цэлым.



taksim.jpg

На Таксіме было сёння вось так. І вось так працягваецца дагэтуль — у Стамбуле цяпер гадзіна ночы. Ніякай паліцыі, ніякага Эрдагана, ніякіх вадамётаў, ніякіх турмаў — нічога гэтага пасля таго, што было сёння, ужо не існуе. Дый паліцыі тут цяпер няма. Увогуле. Удзень лётаў шрубалёт, але і ён знік.
 

Анкару турэцкія ўлады, наколькі я разумею, яшчэ спрабуюць трымаць ці, прынамсі, спрабуюць спрабаваць кантраляваць, і там сёння зноў былі вадамёты і гумовыя кулі, але Стмабул ім цяпер не належыць зусім. Тут зусім паліцыі няма. Пра яе нават і не думае ніхто. Гэта з нейкага іншага, мінулага, свету. Таксім у прыватнасці і Стамбул у цэлым на дадзены момант належаць людзям. Цалкам.

Перавага каласальная. Сілавікі ўвайсці сюды цяпер проста не змогуць, такую колькасць людзей немагчыма разагнаць у прынцыпе. Зразумела, што гадзінаў да трох ночы пераважная большасць сыдзе, і застануцца толькі акупайцы — якіх, тым не менш, некалькі тысяч, — але як толькі тут нехта заманецца страляць, усе, хто сёння быў тут, і пасля таго, што сёння тут было, вернуцца назад ва ўдзесяцяронай колькасці.

Сёння тут упершыню быў агульны сход фанатаў. Турэцкія фанаты — гэта асобная размова, адзін аднаго яны рэжуць і калечаць стабільна, — але сёння на плошчы яны былі ўсе разам. Першымі прыйшлі фанаты «Фенербахчэ» (Fenerbahçe Spor Kulübü) і ўзарвалі Таксім дашчэнту. Потым падцягнуліся фанаты «Бешэкташа» (Beşiktaş Jimnastik Kulübü) і крыху «Галатасарая» (Galatasaray Spor Kulübü), якія Эрдагана падтрымліваюць наогул, і дабілі рэшткі.

Фанаты аказаліся менавіта той, патрэбнай часткай, якая спрацавала і як дэтанатар, і як цэментатар (прабачце, не магу падабраць іншага слова) грамадства. І здарылася тое, што і павінна было здарыцца. 

Квантавы скок — адбыўся. І ніякія барыкады ўжо больш не патрэбныя. Дарэчы, сёння ўпершыню іх пачалі разбіраць. Таму што людзі зразумелі — не ў барыкадах і не ў фізічных сілах справа. Разагнаць гэта — немагчыма. Павярнуць гэта назад — немагчыма. Кропка пройдзена. І зваротнага шляху больш не існуе. Мінулае — засталося ў мінулым. А будучае цяпер тут, на плошчы Таксім, з фаерамі, у джынсах і з балончыкамі фарбы. Гэта — яднанне нацыі. Гэта — краіна. Гэта — народ. І нічога больш значэння ўжо не мае.

Уся плошча — уся, ад краю да краю — запоўнена ГРАМАДЗЯНАМІ сваёй краіны. Я ўпершыню бачу такое. Я ўпершыню бачу паўнакроўную, сапраўдную сацыяльную рэвалюцыю, пры гэтым абсалютна мірную. Рэвалюцыю, якая не разбурае, якая не ўводзіць краіну ў прорву, не адкідвае яе назад, а рэвалюцыю, якая стварае. Тое, што тут цяпер адбываецца, —  стварэнне. Стварэнне новага грамадства, стварэнне новых грамадзянаў, уздым нацыі на новы ўзровень існавання. То, што тут цяпер адбываецца — гісторыя.
 

І гэта афігенна. Гэта проста афігенна, сябры мае. І я гэта бачыў. Пра тое, што я быў на Таксіме, я буду расказваць сваім унукам. І б'юць барабаны. І людзі танцуюць. І яны — вольныя.

Аркадзь Бабчэнка, echo.msk.ru