Спроба адправіць Азарава ў адстаўку — як гэта было (відэа)
Яшчэ ўчора апазіцыя выказвала надзею, што 3 снежня Вярхоўная Рада адхіліць кабінет Азарава ад улады. Казалі пра перамовы адносна фармату магчымай новай кааліцыі. Сёння стала ясна, што логіка ўкраінскай прымаўкі "не кажы гоп, пакуль не пераскочыш» актуальная і для 2013 года. Размінкі спецназаўцаў пад парламенцкімі вокнамі. Еўрапратэст перад будынкам Рады так надзейна адгарадзілі, што ўсярэдзіне нават было не чуваць гукаў. Каля дзвярэй — узмоцненая ахова. Такая старанная, што некаторыя дэпутаты не далічыліся памочнікаў. 5.ua