Старшыня Еўракамісіі ў Вільні выказалася ў падтрымку Літвы і ЕС
У нядзелю ў Вільню прыбылі генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг і старшыня Еўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен, паведамляе «Свабода».
Старшыня Еўракамісіі заявіла на прэс-канфэрэнцыі пасля сустрэчы з прэзыдэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, што Еўразвяз «цалкам салідарны з Літвой, Польшчай і Латвіяй» у гэтай сітуацыі.
«Вось ужо 4 месяцы Літва сутыкаецца з наўмысным, цынічным і небяспечным гібрыдным нападам, арганізаваным рэжымам Лукашэнкі. Ён пагражае жыццю ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў, дае лжывыя абяцанні. Літва гуманна і рашуча спраўляецца з гэтым крызісам. ЕС працягвае падтрымліваць вас у вашых намаганнях», — сказала яна.
Урсуля фон дэр Ляен паўтарыла на прэс-канферэнцыі, што сума грошай, якая выдаткоўваецца Літве на назіранне за мяжой, будзе патроеная.
«А. Лукашэнку не ўдалося падарваць салідарнасць і адзінства ЕС. Мы ўсе разам будзем супрацьстаяць гэтай гібрыднай атацы, але мы хочам параіць рабіць высновы. Мы не можам адварочвацца ад унутраных праблем — нашы канкурэнты, нашы праціўнікі не могуць проста браць і выкарыстоўваць гібрыдныя атакі супраць нас, каб схаваць праблемы ў сваіх краінах», — сказала кіраўніца Еўракамісіі.