У чарзе на выезд з Беларусі стаіць больш за 4 тысячы фур

Выезду з Беларусі чакаюць больш за 4 тысячы фур, сведчаць звесткі дзяржаўнага пагранічнага камітэта на 22.00 суботы.

depositphotos_14802233_stock_photo_autotrucks.jpg

У чарзе на мяжы з Латвіяй больш за 780 велікагрузаў: звыш 440 у пункце пропуску «Грыгараўшчына» і больш за 340 ва «Урбанах».
На літоўскім напрамку перад пунктам пропуску «Відзы» сабралася звыш 270 велікагрузаў, у «Катлоўцы» — 340, у «Каменным Логу» — больш за 560, у «Беняконях» — больш за 680, у «Прывалка» — звыш 500.
На беларуска-польскай граніцы перад пунктам пропуску «Бераставіца» чакалі выезду больш як 470 грузавікоў, у «Казловічах» — звыш 400.
Чэргі на ўкраінскім напрамку ёсць толькі ў двух пунктах пропуску, і яны, паводле даных ДПК, нязначныя.
Раней Дзяржпагранкамітэт неаднаразова заяўляў, што пагранпераходы сумежных краін выконваюць дамоўленасці па пропуску грузавога транспарту ў недастатковым аб'ёме. Акрамя таго, цяпер з-за напружанай сітуацыі з мігрантамі закрыты польскі пункт пропуску «Кузніца Беластоцкая».
interfax.by