Стральба ў нямецкім універсітэце Гейдэльберга: адзін чалавек забіты, трое параненыя

Паліцыя Германіі паведаміла, што мужчына, які параніў з агнястрэльнай зброі чацвярых чалавек у лекцыйнай зале універсітэта Гейдэльберга, што на паўднёвым захадзе Германіі, і спрабаваў застрэліцца, памёр.

Заплечнік стралка і яго вінтоўка на асфальце каля ўніверсітэта

Заплечнік стралка і яго вінтоўка на асфальце каля ўніверсітэта


Паводле апошніх паведамленняў, адна з ахвяр стралка памерла, яшчэ трое параненых застаюцца ў лякарнях.
Паводле слоў паліцыянтаў, стральба вялася з даўгаствольнай зброі. Яны таксама папярэдзілі, што ў гарадскім раёне Наенхаймер-Фельд праводзіцца буйная аперацыя з удзелам службаў экстранай дапамогі, і папрасілі жыхароў пазбягаць наведвання гэтага раёна.
Нямецкая газета «Bild» паведаміла, што стралок быў студэнтам універсітэта і адкрыў агонь у лекцыйнай зале, перш чым накіраваць зброю на сябе.
У апошнія гады ў Германіі нярэдка адбываліся напады, якія здзяйсняліся, як правіла, джыхадзістамі або ультра-правымі.
Аднак СМІ Германіі паведамілі, што, мяркуючы па ўсім, у стралка не было ні рэлігійных, ні палітычных матываў. У краіне дзейнічаюць адны з самых строгіх законаў аб зброі ў Еўропе: любы, каму не споўнілася 25 гадоў павінен прайсці абавязковае абследаванне ў псіхолага, перш чым зможа атрымаць ліцэнзію на валоданне агнястрэльнай зброяй. Таму стральба ў навучальных установах там здараецца вельмі рэдка.
Паводле bbc.com.