Страляніна ў Арланда, ёсць ахвяры
У горадзе Арланда (штат Фларыда) адбылася страляніна, ёсць шматлікія ахвяры.
Пра гэта паведамілі прадстаўнікі мясцовага ўпраўлення шэрыфа.
"Супрацоўнікі ўпраўлення шэрыфа працуюць на месцы здарэння, сітуацыя ўзятая пад кантроль. Маюцца шматлікія ахвяры", — гаворыцца ў распаўсюджаным у Twitter паведамленні.
Як паведамляе тэлеканал СNN, не менш за пяць чалавек загінулі.
У паліцыі адзначылі, што інцыдэнт не звязаны з тэрарызмам. Гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра працоўны канфлікце. Той, хто страляў, мёртвы.
Па дадзеных СNN, стральба адбылася ў будынку, дзе размешчаны офісы. У раёне здарэння перакрыты вуліцы.
Паводле ТАСС