Суд па справе катастрофы MH17: з'явіліся раней невядомыя запісы перамоў

У судзе па справе катастрофы MH17 на Данбасе апублікавалі некалькі раней невядомыя запісы перахопаў размоў абвінавачаных – дзеячоў так званай "ДНР".

photo_2021_06_09_20_08_55.jpg

За 7 гадзін да катастрофы абмяркоўвалася адпраўка «Бука» ў бок сяла, адкуль, па дадзеных следства, была выпушчана ракета, якая збіла самалёт. І гэтыя размовы, і іншая інфармацыя, якая агучваецца ў галандскім судзе, абвяргае расійскую версію трагедыі і пацвярджае, што збілі самалёт менавіта з падкантрольнай сепаратыстам тэрыторыі.