Суд вярнуў у пракуратуру справу братоў Навальных

Замаскварэцкі суд Масквы ў панядзелак, 28 красавіка, вярнуў у пракуратуру справу «Іў Рашэ» у дачыненні да братоў Аляксея і Алега Навальных.   



pic_00e44363db73791cbca8058453745394.jpg

Аляксей Навальны. Фота РИА Новости

Як адзначае РІА Навіны са спасылкай на адваката Вадзіма Кобзева, такім чынам суд задаволіў хадайніцтва абароны братоў Навальных.

Адказчык сцвярджалі, што ў суд справа была перададзеная са шматлікімі парушэннямі, і наогул сфабрыкаваная.

Між тым Масгарсуд у панядзелак, 28 красавіка, прызнаў законным рашэнне Басманнага суда, што абмежаваў апазіцыянера Аляксея Навальнага ў тэрмінах азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы ў крадзяжы сродкаў кампаніі «Іў Рашэ», па якім ён абвінавачваецца ў махлярстве, паведамляе lenta.ru.

Басманны суд Масквы ў сярэдзіне сакавіка задаволіў хадайніцтва следства абмежаваць тэрмін азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы братам Навальным да 28 сакавіка. На думку следства, абвінавачаны зацягваў чытанне справы, якая налічвае 129 тамоў. Алег Навальны, у сваю чаргу, заяўляў, што тамы ўтрымліваюць шмат бухгалтарскай дакументацыі, якая патрабуе праверкі.

Аляксей Навальны ў цяперашні час знаходзіцца пад хатнім арыштам, Алег — пад падпіскай аб нявыездзе. Арышт апазіцыянеру быў падоўжаны 24 красавіка на шэсць месяцаў.