Сёння на сайце з'явіліся навіны з загалоўкамі «Пуцін развязаў адну з кровапралітных войнаў 21 стагоддзя», «Уладзімір Пуцін ператварыўся ў бездапаможнага дыктатара і параноіка», «Расійская эліта хворая на кумаўство і падлізніцтва», а таксама артыкул «Вайной лягчэй прыкрыць правалы ў эканоміцы. Пуцін павінен сыйсці. Ён развязаў бессэнсоўную вайну і вядзе Расію ў бездань».
Скрыншот з сайта lenta.ru
Усе яны пачыналіся з дысклеймера аб тым, што «гэты матэрыял не ўзгоднены з кіраўніцтвам, а за яго публікацыю Адміністрацыя прэзідэнта раздасць выданню на арэхі». У постскрыптуме да артыкулаў за публікацыю бралі адказнасць кіраўнік аддзелаў «Эканоміка» і «Асяроддзе пасялення» Ягор Палякоў і рэдактар гэтых аддзелаў Аляксандра Мірошнікава.
Скрыншот з сайта lenta.ru
Крыніца «Медыязоны» ў выданні пацвердзіла, што гэта зрабілі іх супрацоўнікі, замяніўшы тэкст у іншых ужо апублікаваных навінах.