Сусветная харчовая праграма ААН — лаўрэат сёлетняй Нобелеўскай прэміі міру
Арганізацыя была ўзнагароджана за намаганні па барацьбе з голадам і ўмацаванне міру ў раёнах, якія пацярпелі ад канфліктаў.
Лаўрэатам
Нобелеўскай прэміі міру стала Сусветная харчовая праграма ААН (World Food
Programme), абвясціў Нарвежскі Нобелеўскі інстытут.
У абгрунтаванні гаворыцца, што арганізацыя была ўзнагароджана за намаганні па
барацьбе з голадам, за ўклад у паляпшэнне ўмоваў у рэгіёнах, пацярпелых ад
канфліктаў і ўмацаванне міру ў гэткіх рэгіёнах.
Нобелеўскі інстытут таксама высока ацаніў намаганні праграмы па прадухіленні
ператварэння голаду ў зброю войнаў і канфліктаў.
На сёлетнюю Нобелеўскую прэмію міру было вылучана 210 кандыдатаў і 107
арганізацый.
У тым ліку на яе намінавалі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта ЗША
Дональда Трампа, палітыка Аляксея Навальнага, экаактывістку Грэту Тунбэрг,
Святлану і Сяргея Ціханоўскіх з Беларусі.