Сутычка ў Славянску: загінулыя і параненыя
Тры чалавекі загінулі падчас сутыкнення ў Славянску на Данеччыне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
![487e97c5_707d_4be6_80a7_78f48f9c6be8_w640_r1_s.jpg 487e97c5_707d_4be6_80a7_78f48f9c6be8_w640_r1_s.jpg](/img/v1/news/full/487e97c5_707d_4be6_80a7_78f48f9c6be8_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«У горадзе Славянску Данецкай вобласці 20 красавіка каля 3:00 на блокпосце паміж дзвюма групамі грамадзян паўстала ўзброеная сутычка. У выніку адзін чалавек загінуў і трое атрымалі агнястрэльныя раненні. Пацярпелыя шпіталізаваныя», — гаворыцца ў паведамленні міліцыі.
Паводле інфармацыі МУС, падрабязнасці гэтага інцыдэнту пакуль удакладняюцца.