Таблеткі ад каронавіруса, распрацаваныя Pfizer, паказалі эфектыўнасць у 89 %
Амерыканская кампанія Pfizer распрацавала таблеткі ад COVID-19, здольныя скараціць рызыкі смяротнага зыходу або шпіталізацыі пасля заражэння на 89 %, паведамляюць на сайце кампаніі.
У даследаваннях прымалі ўдзел 1200 пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны каронавірус і існавала верагоднасць развіцця хваробы па неспрыяльным сцэнары.
У выніку высветлілася, што верагоднасць шпіталізацыі ў пацыентаў, якія прымалі сапраўдны прэпарат, была значна менш у параўнанні з тымі, хто атрымліваў плацэба. Акрамя таго, ніхто з пацыентаў, якія прымалі лекі, не памёр. Сярод тых, хто прымаў плацэба, было зарэгістравана 10 смяротных зыходаў.
Выканаўчы дырэктар Pfizer Альберт Бурла удакладніў, што лекі дапамогуць пазбегнуць дзевяці з дзесяці шпіталізацый у выпадку заражэння COVID-19.