Італія. Лаліта па-італьянску
Працягваецца сексуальны сандал, галоўным персанажам якога стаў цяперашні прэм’ер-міністр Сільвіа Берлусконі. Нагадаем, што непасрэдным дэтанатарам сталі здымкі прэм’ера, зробленыя вясною на святкаванні дня нараджэння 18-гадовай мадэлі Наэмі Леціцыя (Noemi Letizia). Адразу пасля публікацыі ў адным з часопісаў яго былая жонка падала на развод, заявіўшы, што яе муж “захапляецца малалеткамі. У сваю чаргу, Берлусконі заявіў, што ведае Наэмі выключна па той прычыне, што часта мае справы з яе бацькамі. І вось новы паварот.
Працягваецца сексуальны сандал, галоўным персанажам якога стаў цяперашні прэм’ер-міністр Сільвіа Берлусконі. Нагадаем, што непасрэдным дэтанатарам сталі здымкі прэм’ера, зробленыя вясною на святкаванні дня нараджэння 18-гадовай мадэлі Наэмі Леціцыя (Noemi Letizia). Адразу пасля публікацыі ў адным з часопісаў яго былая жонка падала на развод, заявіўшы, што яе муж “захапляецца малалеткамі. У сваю чаргу, Берлусконі заявіў, што ведае Наэмі выключна па той прычыне, што часта мае справы з яе бацькамі. І вось новы паварот. Былы бойфрэнд Леціцыі — 21-гадовы хлопец — 23-га мая паведаміў журналісту газеты “La Repubblica, што “Сільвіа меў галоўным чынам кантакты з Леціцыяй, а не яе бацькамі. Па яго словах, адносіны 70-гадовага палітыка і дзяўчыны доўгі час мелі фармат працяглых размоў па тэлефоне. Усё змянілася напярэдадні новага году, калі прэм’ер адвёз мадэль да сябе на вілу. Па словах хлопца, пасля той паездкі яна з ім больш не сустракаецца. Прызнанні юнака гальванізавалі левую апазіцыю, якая яўна збіраецца ператварыць выбары ў еўрапарламент (пачатак лета) у плебісцыт па пытанню: як вы ставіцеся да паводзін Берлусконі ў скандале? Сам Берлусконі паабяцаў сказаць усю праўду пра Леціцыю, аднак толькі праз нейкі час.
Па матэрыялах “La Repubblica (Італія)