Італія. Італьянцы аб’ядналіся дзякуючы захопу Лівіі?
Італія адзначыла гадавіну аб’яднання. Роўна 150 гадоў таму ў сакавіку 1861-га ў Турыне было абвешчана стварэнне Італьянскага каралеўства. Юбілей, аднак, атрымаўся вельмі дзіўным. Усё з-за партыі «Ліга Поўначы», якая выступае за стварэнне асобнай аўтаноміі, у склад якой павінны ўвайсці паўночныя правінцыі краіны. Напярэдадні святкаванняў «Ліга Поўначы» выступіла з ініцыятывай пачаць працэс федэралізацыі дзяржавы. Паколькі паўночнікі ўваходзяць у склад ураду, правакацыя мела вялікі рэзананс і падмачыла ўрачыстасці.
Італія адзначыла гадавіну аб’яднання. Роўна 150 гадоў таму ў сакавіку 1861-га ў Турыне было абвешчана стварэнне Італьянскага каралеўства. Юбілей, аднак, атрымаўся вельмі дзіўным. Усё з-за
партыі «Ліга Поўначы», якая выступае за стварэнне асобнай аўтаноміі, у склад якой павінны ўвайсці паўночныя правінцыі краіны. Напярэдадні святкаванняў «Ліга
Поўначы» выступіла з ініцыятывай пачаць працэс федэралізацыі дзяржавы. Паколькі паўночнікі ўваходзяць у склад ураду, правакацыя мела вялікі рэзананс і падмачыла ўрачыстасці. Сучасны канфлікт
Поўначы супраць Поўдня даў нагоду гісторыкам шукаць іншую дату аб’яднання. Спыніліся на дні 4 кастрычніка 1911 года, калі Італія пачала інтэрвенцыю ў Лівію, якая тады належала туркам. Гэта
была першая акцыя, у якой удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх італьянскіх рэгіёнаў. Каля ста тысяч салдат высадзіліся на афрыканскі бераг або ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дэсанта. Падчас вайны газеты
праводзілі нацыяналістычную кампанію наконт вялікай цывілізацыйнай місіі нашчадкаў старажытнага Рыму. Пачуццё нацыянальнага адзінства яшчэ больш вырасла пасля таго, як 24 кастрычніка туркі і іх
саюзнікі-берберы разграмілі нейкі аванпост італьянцаў. Уся нацыя праводзіла герояў у апошні шлях, патрабуючы крыві дзікуноў. Тое, што юбілей фармальнага аб’яднання краіны прыпаў на
пачатак вайны ў Лівіі, выклікала шмат каментараў. Некаторыя палітолагі дзеля жартаў заклікаюць урад зноў аб’яднаць італьянцаў у рамках паходу на Афрыку. Аднак наўрад ці новы італьянскі
дэсант у Лівіі зможа вырашыць праблему супрацьстаяння рэгіёнаў. Большасць італьянцаў скептычна ацэньваюць перспектывы цяперашняй кампаніі.
Па матэрыялах італьянскай прэсы