Тэракт у Афганістане: дзясяткі загінулых
Тэракт адбыўся ў мячэці горада Герат. У выніку выбуху і страляніны загінулі не менш за 30 чалавек.
Як мінімум 30 чалавек загінулі і яшчэ 63 атрымалі раненні ў выніку тэракту ў афганскім горадзе Герат. Пра гэта паведамляе “Al Jazeera”.
Пры гэтым прадстаўнік губернатара правінцыі Джалані Фархад заявіў тэлеканалу, што колькасць загінулых вырасла да 50 чалавек.
Тэракт адбыўся ў шыіцкай мячэці ў аўторак падчас вячэрняй малітвы. У гэты час у мячэці знаходзіліся каля 300 вернікаў.
У паліцыі заявілі, што адзін тэрарыст-смяротнік падарваў сябе каля мячэці, а другі, узброены вінтоўкай, адкрыў агонь па людзях. Абодва зламыснікі мёртвыя.