У цэнтры Луганска ўкраінцы падарвалі помнік загінулым баевікам

Памятны знак загінулым апалчэнцам «Яны стаялі за Радзіму» падарвалі ў цэнтры Луганска. Пра гэта паведамляюць у прэс-службе Народнай міліцыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі.

luhansk.jpg

Інцыдэнт адбыўся ўначы. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Па папярэдніх дадзеных, зарад быў прымацаваны на адну са скульптур помніка. Скульптура атрымала пашкоджанні, супрацоўнікі луганскай паліцыі накрылі яе тэнтам.
Памятны знак «Яны стаялі за Радзіму» быў усталяваны ў парку «Дружбы народаў» у траўні 2015 года. У ноч на 1 верасні 2016 помнік падарвалі невядомыя, тады скульптура таксама была пашкоджана. Улады ЛНР назвалі тое, што здарылася тэрактам.
Паводле ria.ru