Тэракт у Турцыі: дзясяткі раненых, не менш за 5 чалавек загінулі
У выніку выбуху побач з паліцэйскім участкам турэцкага горада Дзіярбакыр загінулі не менш за пяць чалавек.
IHA
Па звестках турэцкіх СМІ, паранены мінімум 36 чалавек.
Сярод загінулых у выніку выбуху апынулася жанчына з маленькім дзіцём. Інфармацыі пра іншых пацярпелых пакуль няма.
Побач з паліцэйскім участкам турэцкага Дыярбакыра выбухнула машына, як мяркуецца, начыненая выбухоўкай. Выбух быў настолькі магутным, што пашкодзіў і суседнія будынкі.
Гэта ўжо другі за апошнія дні выбух у Турцыі. Раніцай 12 студзеня смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне на плошчы Султанахмет ў цэнтры Стамбула. У выніку загінулі дзесяць чалавек, нагадвае Бі-бі-сі.
Улады Турцыі лічаць адказнай за выбух у Стамбуле экстрэмісцкую групоўку "Ісламская дзяржава". Яе дзейнасць забароненая ў многіх краінах, у тым ліку і ў Расіі.