The Sunday Times паведаміла аб падрыхтоўцы сустрэчы Трампа і Пуціна ў Рэйк'явіку

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе сустрэцца з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у сталіцы Ісландыі Рэйк'явіку праз некалькі тыдняў пасля інаўгурацыі, паведамляе брытанская газета The Sunday Times са спасылкай на крыніцы.

Фота: REUTERS

Фота: REUTERS


Месца сустрэчы абрана па аналогіі з самітам ў Рэйк'явіку 1986 года, на якім сустрэліся прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган і генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў, піша газета. Тэмай перамоў, сцвярджае The Sunday Times, таксама можа стаць скарачэнне ядзерных узбраенняў.
Па інфармацыі выдання, РФ мае намер пагадзіцца на правядзенне сустрэчы паміж Трампам і Пуціным у Рэйк'явіку. Саміт можа стаць першай афіцыйнай замежнай паездкай для новага прэзідэнта ЗША.
The Sunday Times піша, што інфармацыю пра падрыхтоўку сустрэчы пацвердзілі некалькі суразмоўцаў, у тым ліку крыніца, якая абмяркоўвала планы як з супрацоўнікамі амбасады РФ у Лондане, так і з самім Дональдам Трампам.
Два высокапастаўленых дарадцы Дональда Трампа ў каментары Reuters абверглі, што будучы прэзыдэнт ЗША плануе сустрэцца з Уладзімірам Пуціным у Рэйк'явіку. «Гэты артыкул — фантазія», — заявіла адна з крыніц агенцтва.
У ісландскім МЗС заявілі, што пакуль не атрымлівалі запыту на правядзенне сустрэчы.
Паводле meduza.io