У ЗША пачаліся акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Дональда Трампа

У Злучаных Штатах актывісты руху за грамадзянскія правы пачалі тыдзень пратэстаў супраць інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Мітынгі будуць працягвацца да 20 студзеня.

Архіўнае фота. Дэманстрацыя супраць абрання прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа ў Нью-Ёрку, 12 лістапада 2016 года

Архіўнае фота. Дэманстрацыя супраць абрання прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа ў Нью-Ёрку, 12 лістапада 2016 года


У суботу некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Вашынгтона, каб выказаць нязгоду з будучай палітыкай Трампа і яго выказваннямі пра жанчын, сацыяльныя меншасці і іншаземцаў.
Пратэстоўцы на чале з лідэрам руху «Нацыянальнае дзеянне» Альфрэдам Шарптанам прайшлі маршам па Нацыянальнай алеі ад прыступак Капітолія ў бок мэмарыяла Марціна Лютэра Кінга. Сярод патрабаванняў актывістаў — не дапусціць, каб новая адміністрацыя адмовілася ад рэформаў у галіне выбарчага права, аховы здароўя і крымінальнага права, а таксама не рабіла больш жорсткімі меры супраць імігранцкай супольнасці.
Падчас перадвыбарчай кампаніі Трамп, акрамя іншага, паабяцаў пабудаваць сьцяну ўздоўж мяжы з Мэксікай і адмяніць рэформу аховы здароўя адміністрацыі тагачаснага прэзыдэнта Барака Абамы, якая прадугледжвае абавязковае мэдыцынскае страхаванне для ўсіх грамадзян ЗША.
Паводле svaboda.org