The Washington Post: Меркаваны арганізатар тэрактаў у Парыжы забіты

Меркаваны арганізатар тэрактаў у Парыжы Абдэльхамід Абаўд, які быў галоўнай мэтай праваахоўных органаў падчас мінулай спецаперацыі ў прыгарадзе французскай сталіцы Сэн-Дэні, быў забіты падчас рэйду паліцэйскіх.



terakt_parss.jpg

Паліцэйскія выйшлі на яго месцазнаходжанне па інфармацыі следчых. Пра гэта напісалі журналісты амерыканскага выдання The Washington Post са спасылкай на две неназваныя высокапастаўленыя крыніцы ў разведцы.

Пракурор Парыжа Франсуа Моленс пакуль не пацвярджае, што падчас штурму ў Сэн-Дэні быў знішчаны Абаўд, перадае агенцтва Reuters. «Будынак моцна пацярпеў у выніку выбуху, праца экспертаў вельмі абцяжараная. Зараз я не магу пацвердзіць гібель двух тэрарыстаў», — сказаў ён, адзначыўшы, што сярод семярых затрыманых Абаўда не было.

Штурм кватэры, дзе, на думку следства, мог знаходзіцца Абаўд, пачаўся ў 04:27 раніцы па парыжcкім часе. Тэрарысты вялі моцны агонь з аўтаматычнай зброі, на працягу гадзіны яны выпусцілі каля 5 тысяч куль. Праз прыкладна паўгадзіны пасля пачатку штурму паліцыі ўдалося арыштаваць трох чалавек, адзін з іх быў паранены ў руку. Затым тэрарыстка, якая знаходзілася ў кватэры, падарвала «пояс шахіда», у выніку будынак моцна пацярпеў знутры, часткова абрынуліся перакрыцці.

Сярод абломкаў былі жывымі выяўленыя двое падазраваных, а таксама знішчаны ўжо кулямі тэрарыст, асобу якога пакуль устанавіць не ўдалося. З-за небяспекі абвальвання паліцэйскія эксперты вымушаныя працаваць вельмі асцярожна, таму цела меркаванага трэцяга загінулага тэрарыста выявіць пакуль не атрымалася.

Моленс таксама ўдакладніў, што гэтая група тэрарыстаў планавала новыя тэракты. «Новая група тэрарыстаў была абясшкоджаная, і ўсё — іх зброя, іх арганізацыя і іх рашучасць — дазваляе меркаваць, што яны маглі ажыццявіць новыя тэракты», — сказаў пракурор Парыжа.

Паводле інфармацыі журналістаў The Washington Post, пацверджанне пра тое, што забіты тэрарыст — менавіта Абаўд, было атрымана пасля таго, як супрацоўнікі судова-медыцынскай экспертызы змаглі вывучыць месца здарэння і зрабіць неабходныя аналізы.

Па апошніх дадзеных, у выніку тэрактаў у Парыжы 129 чалавек загінулі, 352 чалавекі атрымалі раненні. Прэса пісала, што магчымым арганізатарам нападаў з’яўляецца 27-гадовы Абдэльхамід Абаўд, які нарадзіўся ў брусэльскім раёне Моленбек у сям’і мігрантаў з Марока. Па дадзеных радыёстанцыі RTL, Абаўд таксама фінансаваў тэракты. Раней бельгійская прэса пісала, што менавіта Абаўд, па версіі ўладаў, стаяў за сарванымі паліцыяй у студзені тэрактамі ў горадзе Вэрв’ё. Па дадзеных расследавання, ён быў кіраўніком мясцовай тэрарыстычнай ячэйкі, ліквідаванай праваахоўнымі органамі.

У ліпені Абаўд быў завочна прысуджаны брусельскім судом да 20 гадоў турэмнага зняволення. Па звестках выведкі, ён да нядаўняга часу знаходзіўся ў Сірыі, куды прыбыў, каб далучыцца да «ІД». Да гэтага Абаўд пражываў у Бельгіі ў брусэльскім раёне Моленбек, дзе на днях прайшла спецаперацыя, падчас якой былі затрыманыя некалькі падазраваных. У гэтым раёне жыў і адзін з меркаваных выканаўцаў нападаў у Парыжы — Салах Абдэсалам.

Паводле Newsru.com